250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. 8 кніга
- Автор: Уладзімір Цвірко
- Год издания: 2026
- Страниц: 56
- Переплет: мяккі
- Формат: 60х84 1/8
- ISBN: 978-985-7368-05-1
- Цена: 21
Перад чытачом вынік шматгадовых вандраванняў аўтара па абшарах нашай краіны, яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. У выніку з’явіўся аўтарскі праект для падарож¬нікаў, які змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з 252 турыстычных маршрутаў мае дзесяць пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі ахітэктурнай спадчыны, пабудава¬ныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта як даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і за¬хоўваць усім грамадствам. Па Гродзенскай вобласці я прапаную вам тры дастаткова цікавыя турыстычныя маршру¬ты — гэта «Вялікая Бераставіца» і маршрут «Іўе», які пралягае толькі па гэтым старажытным горадзе. Не менш цікавы маршрут «Солы». Магілёўская вобласць прадстаўлена маршрутам «Расна». Дзякуючы маршрутам «Вішнева» і «Барок» мы наведаем цікавыя мясціны і помнікі гісто¬рыі ў Мінскай вобл. Наступныя турыстычныя маршруты — «Бягомль» і «Гарадок» — завядуць вас у дзівосныя куточкі Віцебскай вобласці. І нарэшце два маршруты па Брэсцкай вобласці, «Новая Расна» і «Камянец», — тэматыч¬ныя. Першы прысвечаны Элізе Ажэшка, а другі правядзе вас па ваколіцах нашага Нясвіжа. Прыемных вам і захапляльных падарожжаў, сябры!
Цена 21 BUN
Услуги доставки почтой предоставляются только для иногородних.
При оформлении заказа указывать почтовый индекс и подробный номер телефона.
Терминал отсутствует.
Рекомендуем








В январе 1994 года вышел первый выпуск научно-практического журнала "Финансы, учет, аудит" (ФУА). Редакция журнала обладала правом издательской деятельности. На первом этапе мы выпускали книги в соответствии с названием журнала - по экономической теории, макро- и микроэкономике, бухгалтерскому ...







